Мы ваюем з Украінай. Па-сапраўднаму. Пасылаем туды салдат і тэхніку. Украінцы б'юцца добра, але адступаюць. Сілы, вядома, не роўныя.

Пры гэтым наша ўлада пастаянна хлусіць. У 80-я - пра Афганістан. У 90-я - пра Чачню. Сёння — пра Украіну.

Мы гэта ведаем. Але моўчкі вязём на могілкі сваіх учорашніх таварышаў па службе, сяброў і родных, якія цяпер па абодва бакі, якія забіваюць адзін аднаго не таму, што хочуць, а таму, што старэючай уладзе заўсёды патрэбна кроў. Мы маўчым і робім выгляд, што верым гэтай уладзе.

Чаму?

Бо мы маглі, ды і цяпер яшчэ можам гэта спыніць. Дастаткова проста выйсці на вуліцу, прыгразіць страйкам. Улада адразу здуецца, яна баязлівая.

Дык чаму мы маўчым? Збаяліся?! Нават думаць баімся? А дзяцей губляць не страшна?! А ў братоў страляць? Як жыць потым будзем?

Дык вось, я больш маўчаць не хачу і не буду!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?