Казахстан лічыць эфектыўнай праведзеную мінскую сустрэчу па ўкраінскай праблематыцы і спадзяецца на яе рэзультатыўнасць. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў.

«Па перагаворах у Мінску яшчэ будуць дадзены больш глыбокія ацэнкі. Большасць двухбаковых сустрэч прайшлі ў фармаце сам-насам, і іх вынікаў мы поўнасцю не ведаем. Але калі браць мінскую сустрэчу ў цэлым, то яна мае пазітыўны вынік, што можна сказаць і аб сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі, Украіны з удзелам высокіх прадстаўнікоў Еўрасаюза», — падкрэсліў дыпламат. 

Ён нагадаў, што напярэдадні гэтага саміту многія сумняваліся, ці ўдасца зрабіць так, каб за стол перагавораў селі краіны, уключаныя ў канфлікт. «Між тым двухбаковая сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Украіны прадаўжалася амаль 2 гадзіны. І вельмі важна, што яна адбылася», — заўважыў Ергалі Булегенаў. 

Пасол нагадаў аб важнасці ініцыятыў, агучаных прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, у прыватнасці, аб неабходнасці спынення агню на перыяд гуманітарнай дапамогі Украіне. Ён таксама засяродзіў увагу на тым, што Казахстан са свайго боку гатовы аказаць Украіне гуманітарную дапамогу. Яшчэ адна важная прапанова, агучаная на мінскім саміце прэзідэнтам Казахстана, - стварэнне міжнароднага фонду па аказанні дапамогі ўкраінскай эканоміцы. 

Пасол Казахстана выказаў надзею, што ў бліжэйшы час украінскаму пытанню яшчэ больш пільную ўвагу ўдзеліць кантактная група АБСЕ — Расія — Украіна, сустрэча якой павінна адбыцца ў самы бліжэйшы час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?