Міністэрства замежных спраў, прадстаўніцтва Украіны ў ЕС, а таксама адміністрацыя прэзідэнта спрабуюць высветліць пазіцыю Еўрасаюза адносна падзей ва Украіне.

Пра гэта заявіла інфармаваная крыніца Еўрапейскай праўды ў дыпламатычнай службе, адзначыўшы, што Кіеў не хавае свайго расчаравання.

«Кіеў вельмі шануе паслядоўную падтрымку Украіны з боку ЕС, але глыбока расчараваны пазіцыяй Брусэля адносна апошніх падзей. Дакладней — яе адсутнасцю. Мы ўжо зрабілі некалькі заяваў публічна, але тое, што ідзе па дыпламатычных каналах, мае значна больш жорсткую танальнасць», — адзначыў суразмоўца.

Крыніца Еўрапейскай праўды дадала, што ЕС адмаўляецца канкрэтызаваць сваю пазіцыю. А з сігналаў, якія паступаюць у публічнай плоскасці, можна зрабіць выснову, што ЕС не прызнае факт уварвання расійскіх войскаў, нягледзячы на бясспрэчныя доказы гэтага.

«Мы не разумеем, дзе пазіцыя ЕС у цяперашняй сітуацыі. Ідзе непрыхаваная агрэсія Расіі супраць Украіны з прыцягненнем яе рэгулярнай арміі, і ЕС пра гэта паведамлена. Тое, што ЕС узяў паўзу і не прызнае гэтага, нас шакуе. ЕС павінен вызначыцца», — адзначыў суразмоўца.

Кіеў разлічвае, што да саміту ЕС, які адбудзецца 30 жніўня, ЕС знойдзе сілы прызнаць відавочнае. «Мы чакаем, што Еўрасаюз увядзе жорсткія санкцыі супраць РФ і прыме рашэнне аб прадастаўленні нам ваенна-тэхнічнай дапамогі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0