Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора апублікавала на сваім афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках спадарожнікавыя здымкі расійскай ваеннай тэхнікі, якая перасякае мяжу Украіны.
На фота, мяркуючы па яго апісанні, калона бронетэхнікі зафіксавана спачатку на расійскім баку мяжы паміж Украінай і РФ, а пасля — на ўкраінскім.
Здымак, які быў апублікаваны ў чацвер 28 жніўня, датаваны 21 жніўня.
«Новыя спадарожнікавыя здымкі дэманструюць, што войскі Расіі прымаюць удзел у ваенных аперацыях унутры Украіны», — пракаментавала дадзенае фота афіцыйны прадстаўнік Альянсу Аана Лунгеску.
НАТА ўжо працяглы час прызнае, што расейская армія вядзе ваенныя дзеянні ва Украіне.
ЕС пакуль адмаўляецца рабіць заявы з гэтай нагоды.