ria.ru

ria.ru

Прэм'ер-міністр самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) Аляксандр Захарчанка заявіў РІА Навіны, што «апалчэнне» працягне актыўныя баявыя дзеянні супраць украінскіх войскаў.

«Усе гэтыя месяцы, тыдні і дні кіеўская хунта прымяняе па Данецкай і Луганскай абласцях тактыку «выпаленай зямлі»: б'юць па густанаселеных раёнах, выводзяць са строю, перш за ўсё, аб'екты вода-, электра-і газазабеспячэння, сацыяльнай інфраструктуры, імкнуцца пасеяць страх і паніку. Ім гэта не ўдасца.

Мы доўга збіраліся з сіламі. Мы трымаліся і рыхтавалі ўдар у адказ.

Мы яго нанеслі і будзем працягваць актыўныя баявыя дзеянні па вызваленні ад акупантаў Данецкай і Луганскай абласцей», — заявіў ён.

«Але для нас гэта не проста баявыя дзеянні. Для нас гэта гуманітарна-баявая аперацыя.

Чаму гуманітарная? Адна з галоўны[ яе мэтаў — адсунуць, прыбраць суперніка далей ад буйных гарадоў, не даць яму магчымасць наносіць ракетныя і артылерыйскія ўдары з усёй наяўнай у іх зброі, якую яны без разбору ужываюць па густанаселеных кварталах вялікіх гарадоў, дзе жывуць сотні тысяч людзей — жанчын, старых, дзяцей», — сказаў Захарчанка.

Паводле яго слоў, па-іншаму кіеўскія ўлады не разумеюць — ім усё роўна каго на ўсходзе забіваць. «Але мы ім патлумачым. Яны зразумеюць», — сказаў на заканчэнне «прэм'ер» ДНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?