ria.ru

ria.ru

Камандаванне «апалчэння» падтрымала заклік прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб стварэнні гуманітарнага калідора для акружаных украінскіх вайскоўцаў з умовай, калі яны здадуць сваю зброю.

Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на прэс-цэнтр «арміі паўднёвага ўсходу».

«Мы гатовыя гарантаваць бяспеку выхаду з акружэння ўкраінскім ваеннаслужачым пры адной умове — яны павінны выйсці праз створаны калідор без ўзбраення», - гаворыцца ў заяве.

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін звярнуўся да апалчэння так званай «Новаросіі». Тэкст з'явіўся рана ноччу 29 жніўня на афіцыйным сайце Крамля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0