ria.ru

ria.ru

Недалёка ад горада ў Данецкай вобласці зафіксаваныя 60 расійскіх танкаў, паведамляе ТСН.uа. Як адзначаецца, салдаты перафарбавалі тэхніку ў колеры так званай «Новаросіі». Цяпер расійскія баявыя групы адпраўляюцца з Новаазоўска ў Марыупаль.

Яны абстралялі з мінамётаў блакпост украінскіх сілавікоў у сяле Безымяннае. Паводле разведкі, расейцы замацаваліся ў гэтым сяле і цяпер знаходзяцца за 20 км ад Марыупаля.

«Нам даводзіцца ўвесь час мяняць пазіцыі, бо карэкціроўшчыкі наводзяць на нас агонь праціўніка. Мы толькі што затрымалі карэкціроўшчыка, які наводзіў на нас ўстаноўку «Град», - распавядае адзін з украінскіх байцоў.

«З боку Расіі зайшло 50 танкаў, а ў нас 7 РПГ. Усё, больш нічога ў нас супраць танкаў няма. Ёсць яшчэ «Мухі» і АКМ 62-га года выпуску», — кажа іншы вайсковец.

Па словы ўкраінскіх салдат, ніякія «апалчэнцы» супраць іх не ваююць. «Ідзе расійскае ўварванне, гэта адназначна. Мы ўчора ў гэтым пераканаліся, калі ў Новаазоўск увайшлі расейскія танкі з расейскімі сцягамі і салдатамі», — расказваюць вайскоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?