За час ваенных дзеянняў Сірыю былі вымушаныя пакінуць больш за тры мільёны чалавек, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на звесткі ААН.

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў таксама назвала сірыйскі крызіс «найбуйнейшым гуманітарным крызісам эпохі,

канца якому на дадзены момант не бачна».

Паводле інфармацыі агенцтва ААН, акрамя людзей, якія пакінулі краіну, яшчэ 6,5 мільёнаў сірыйцаў былі вымушаныя бегчы з родных месцаў, але засталіся ў краіне. Гэта азначае, што практычна палова насельніцтва блізкаўсходняй краіны сталі вымушанымі перасяленцамі. Больш за 50% з іх складаюць дзеці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?