Новы герой тэлепраграмы, створаны з падачы прэзідэнта Расіі, з'явіцца ў эфіры ў канцы кастрычніка, перадае РІА Навіны словы старшыні савета дырэктараў кампаніі-вытворцы праграмы Аляксандра Мітрашэнкава.

«Мы пачалі працаваць над пошукам новага лялечнага персанажа даўно, перабралі шмат варыянтаў, але скажу шчыра, ідэя новага героя была падказана нашым прэзідэнтам. Спачатку яна здалася трохі нечаканай, але калі мы ўважліва прыгледзеліся, зразумелі, што гэта траплянне ў дзясятку! Новы герой з'явіцца ў канцы кастрычніка ў эфіры перадачы», - распавёў Мітрашэнка.

Паводле яго слоў, персанаж будзе родам з таго ж чароўнага лесу, адкуль з'явіліся астатнія героі, але зробленым у фармаце 3D.

«Праз два тыдні ўсе даведаюцца, што гэта за новы герой і, напэўна, многім стане зразумела, якое дачыненне прэзідэнт мае да гэтай гісторыі», — адзначыў Мітрашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?