Яшчэ ў пачатку лета шаснаццацігадовая навучэнка адной з адукацыйных устаноў Ліды трапілася кантралерам на транспарце.

У дзяўчыны не знайшлося білета. Аднак плаціць штраф яна не спяшалася – замест грошай дзяўчына працягнула кантралёрам даведку, якая прадстаўляе права дзецям- сіротам ездзіць бясплатна ў грамадскім транспарце. Аднак тыя лёгка раскрылі падвох - нават няўзброеным вокам было відаць, што замест арыгінала ўклееены іншы фотаздымак.

 «Службовыя асобы, якія выявілі факт парушэння, склалі неабходныя дакументы, і перадалі іх ў камісію па справах непаўналетніх. Тут вучаніца прызналася, што даведку выкрала ў суседкі па пакоі ў інтэрнаце. Такім чынам, па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.380 КК РБ, у дачыненні да яе распачатая крымінальная справа», - паведамляе намеснік начальніка Лідскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Валерый Калодка.

Такім чынам фальшывая сірата можа атрымаць ад штрафу да двух гадоў абмежавання волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?