У заапарку кітайскага горада Ханчжоу (правінцыя Чжэцзян) нарадзілася чорнае тыграня, палоскі якога немагчыма ўбачыць няўзброеным вокам.

Як паведамляе The Daily Mail, прычынай такой рэдкай расфарбоўкі стала тое, што бацькі жывёлінкі паходзяць з адной папуляцыі.

Зараз тыграня жыве ў доме аднаго з работнікаў заасада, а малаком яго корміць сабака. Чаму жывёла не знаходзіцца разам з бацькамі, не ўдакладняецца.

Тлумачачы паходжанне незвычайнай афарбоўкі тыграня, The Daily Mail адзначае, што палосы пашырыліся да зліцця, што зрабіла іх практычна незаўважнымі.

Гэта адбылося ў выніку зменаў, якія называюць абундызмам. Прычынай такой афарбоўкі магла стаць мутацыя.

Абундызм распаўсюджаны сярод вялікіх котак, якія пражываюць у густых лясах. Гэта звязана з тым, што цёмная афарбоўка робіць іх менш прыкметнымі. Тыграм, як жывёлам, якія пражываюць на адкрытай мясцовасці, такая афарбоўка не ўласцівая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?