Афіцэры Узброеных сіл Украіны маёры Аляксандр Кандэсюк і Аляксей Шапялюк (51-я брыгада), трапіўшы ў акружэнне, падарвалі сябе і 12 расійскіх дэсантнікаў.
Гэта адбылося 25 жніўня ўвечары, — паведамляе сайт Мінабароны.
«Відавочцы распавядаюць, што бачылі, як параненых украінскіх байцоў акружылі 12 расійскіх дэсантнікаў, і, пагражаючы зброяй, спрабавалі захапіць у палон. Калі ворагі наблізіліся на адлегласць некалькіх метраў, параненыя афіцэры ўсталі з зямлі і паднялі рукі ўверх. Было бачна, што яны нешта трымалі ў руках, а праз імгненне прагрымелі некалькі выбухаў, падобных на выбухі гранат. Афіцэры Кандэсюк і Шапялюк, не жадаючы здавацца, узарвалі сябе разам з ворагам», — паведамляе сайт Мінабароны ў пятніцу.
Зазначаецца, што яны абвівалі атаку расійскіх дэсантнікаў 331-га дэсантнага палка, пункт пастаяннай дыслакацыі якога знаходзіцца ў горадзе Кастрама.
У абаронным ведамстве не называюць населены пункт, дзе адбыўся бой.