Прэзідэнт Расіі, выступаючы на форуме «Селігер», назваў спробы ўкраінскіх вайскоўцаў выйсці з акружэння на паўднёвым усходзе, не выкарыстоўваючы прапанаваны гуманітарны калідор, каласальнай памылкай.

«Вы разумееце, да чаго прыйшлі? Жудасна, катастрофа. Таму я магу зразумець апалчэнне паўднёвага ўсходу, чаму яны называюць гэтую аперацыю ваенна-гуманітарнай, сэнс сённяшніх дзеянняў — адсунуць ад буйных гарадоў артылерыю і сістэму залпавага агню, каб яны людзей не маглі забіваць», сказаў Пуцін.

«І што мы чуем ад нашых заходніх партнёраў? Што яны не могуць гэтага рабіць? Яны павінны дазволіць усім сябе разарваць, забіць? І тады яны будуць добрымі?» — падкрэсліў прэзідэнт Расіі.

Па словах Пуцінаа, Захад павінен усвядоміць, што ў кіеўскіх уладаў не атрымліваецца навесці парадак у краіне.

«Пазіцыю нашых партнёраў я для сябе ўжо ўразумеў, - заявіў Пуцін. -Так, трэба сядаць за стол перамоваў, але пакуль трэба даць войскам Украіны трошкі пастраляць — можа быць, яны хуценька навядуць там парадак», — цытуе кіраўніка расійскай дзяржавы ІТАР-ТАСС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?