Уладзімір Пуцін верыць, што расійскія дэсантнікі, затрыманыя на тэрыторыі Украіны, сапраўды заблукалі.

ria.ru

ria.ru

«Насамрэч гэта праўда, і я зараз кажу сур'ёзна. Я веру, што яны заблудзіліся, бо там няма маркіраванай мяжы», — сказаў расійскі прэзідэнт на маладзёжным форуме «Селігер».

Паводле яго слоў, хутка вайскоўцы павінны вярнуцца назад.

«Мы з Пятром Аляксеевічам Парашэнкам пра гэта размаўлялі, і ён запэўніў мяне ў тым, што расійскія вайскоўцы будуць перададзены Расіі гэтак жа, як мы перадавалі і перадаем да гэтага часу ўкраінскіх ваеннаслужачых», - цытуе Пуціна Інтэрфакс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?