Генеральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн абвінаваціў Расію ў замаху на тэрытарыяльны суверэнітэт Украіны.
«Нягледзячы на абвяржэнні з боку Масквы, відавочна, што расійскія войскі і тэхніка нелегальна перасеклі мяжу на ўсходзе і паўднёвым усходзе Украіны [каля ўзбярэжжа Азоўскага мора]», - адзначыў генеральны сакратар.
«Гэта не адзінкавы выпадак, а частка стратэгіі па дестабілізаванні ўкраінскай суверэннай нацыі», - дадаў палітык.
Расмусэн таксама заявіў, што Паўночнаатлантычны альянс будзе паважаць любое рашэнне Кіева, у тым ліку, адмову ад пазаблокавага статусу і магчымы рух у бок сяброўства ў НАТА.
Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк у пятніцу абвясціў пра ўнясенне ў Раду законапраекта, які прадугледжвае ўступленне ў НАТО.
У выпадку прыняцця дакумента краіна таксама не зможа ўступаць у саюзы, чые мэты супярэчаць руху Украіны ў ЕС.