Самалёт Ту-154, на якім перамяшчаецца міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, вярнуўся ў Славакію, пасля таго як Польшча і Украіны закрылі паветраны калідор для яго палёту ў Маскву.
Самалёт міністра вылятаў з цэнтральнаславацкага горада Банска-Быстрыца, калі пілоты атрымалі паведамленне пра нядопуск рэйса ў польскую паветраную прастору.
Як паведамляюць расійскія СМІ, у дадзены момант вядуцца перамовы для прадастаўлення калідора.
Польскія ўлады не патлумачылі прычын, па якіх не прапусцілі самалёт.
Шайгу ў Славакіі наведаў святкаванне 70-гадовага нацыянальнага антыфашысцкага паўстання.