Будынкі ўсіх устаноў адукацыі ў краіне, аналагічныя па праекце гімназіі, якая абрушылася ў Крычаве, у бліжэйшы час абследуюць спецыяльна створаныя камісіі. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.

Паводле слоў Анатоля Калініна, па факце абрушэння пліт перакрыцця ў будынку прыбудовы гімназіі Крычава створаны рэспубліканскі штаб, вядзецца расследаванне, усе астатнія пытанні будуць разгледжаны па выніках работы спецыяльнай камісіі. Для гэтай работы запрошаны ўсе зацікаўленыя службы, інстытуты, навука і іншыя. У Крычаве дастаткова школ, іх пяць, а запаўняльнасць складае крыху больш за 50 працэнтаў, таму праблем з далейшым навучаннем вучняў крычаўскай гімназіі не ўзнікне, адзначыў віцэ-прэм'ер. «Прыняты ўжо рашэнні па рассяленні навучэнцаў, па іх падвозе. Таму 1 верасня ў Крычаве пройдзе планава, дзеці будуць размеркаваны ў іншыя школы», — запэўніў ён.

Сёння адбылося абрушэнне ў гімназіі ў Крычаве (будынак 1979 года пабудовы). Паведамленне аб інцыдэнце паступіла ў МНС у 08.44. Па выніках знадворнага агляду ўстаноўлена, што адбылося абрушэнне пліт перакрыцця 2-га і 1-га паверха прыбудовы да будынка гімназіі. Плошча абрушэння склала амаль 100 кв.м. Як мяркуецца, на момант абрушэння ў будынку знаходзіўся толькі вартаўнік, ён не пацярпеў.

Да агляду месца здарэння прыцягнуты спецыялісты Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і эксперты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці.

Следчыя прадаўжаюць работу па ўстанаўленні ўсіх абставін здарэння. Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа па арт.428 КК Беларусі (службовая халатнасць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?