Беларуска Наталля Трафімава прызнана самай гламурнай удзельніцай конкурсу прыгажосці «Місіс Сусвет-2014», які 21-29 жніўня праходзіў у сталіцы Малайзіі Куала-Лумпуры.

Першапачаткова ўдзельніцай шоу была заяўлена «Місіс Беларусь» Юлія Перагудава, аднак па сямейных прычынах яна не змагла прыехаць на форум. Па ўмовах конкурсу краіна магла пазбавіцца права дэлегіраваць сваю прадстаўніцу на наступны год, таму міжнароднае журы запрасіла выступіць удзельніцу ад Беларусі 2012 года — Наталлю Трафімаву.

Усяго за перамогу змагаліся 40 прыгажунь. Новай «Місіс Сусвету» стала амерыканка Сабрына Піньён, другое месца заняла Робін Морысан з Вялікабрытаніі, трэцяй стала расіянка Кацярына Платко.

Наталля Трафімава прызналася, што спаборнічаць без падрыхтоўкі было цяжкавата. Тым не менш яна годна прадставіла краіну, атрымаўшы тытул самай гламурнай удзельніцы — «Mrs Glamorous» — і прызы ад спонсараў.

Беларускай удзельніцы 37 гадоў. Яна паспяховы адвакат (юрыдычны стаж працы больш за 15 гадоў) і грамадскі дзеяч. Выхоўвае 13-гадовага сына Андрэя.

«У Мінск з Малайзіі я вязу вельмі цікавыя прапановы па паляпшэнні інвестыцыйнага клімату ў Беларусі. Мой даклад пра рэспубліку, яе сацыяльна арыентаваную палітыку, накіраваную на карысць народа, выклікаў жаданне малазійскіх бізнесменаў больш даведацца пра нашу краіну», — адзначыла Наталля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?