«Дзе і чаму гінуць расійскія вайскоўцы. Хто яны, колькі іх. Чаму яны загінулі. Хто іх забіў. Мы, расійскае грамадства, суайчыннікі, сябры і сваякі загінулых, павінны ведаць, што адбываецца.

І калі расійскія ўлады - пакуль што — захоўваюць маўчанне і хаваюць ад нас інфармацыю, мы павінны даведацца праўду самі. Таму тэлеканал Дождь спрабуе сабраць інфармацыю пра загінулых, зніклых або трапіўшых у палон расійскіх вайскоўцаў. Калі пра іх ніхто не даведаецца — гэта не будзе выратаваннем.

Гэта будзе здрадай.

Калі ў вас ёсць нейкая інфармацыя аб загінулых, зніклых або трапілі ў палон салдатах, дасылайце нам па адрасе [email protected], заклікае тэлеканал.

Дождь склаў спіс. У палон трапілі 10 чалавек з 98-й Свірскай дывізіі, 11-ы вайсковец Арцём Кузьмін адпраўлены ў Пецярбург у Апёкавы цэнтр на лячэнне,

сярод загінулых — Марсэль Араптанаў (17-я асобная брыгада, пахаваны ў Башкірыі), Мікалай Бушын і Ільнур Кільчэнбаеў (31-я гвардзейская брыгада), пад Луганскам загінулі Аляксандр Воранаў і Армен Даваян (9-я асобная брыгада, пахаваныя пад Ніжнім Ноўгарадам), Аляксей Карпенка, Леанід Кічаткін, Антон Караленка, Аляксандр Осіпаў (76-я гвардзейская дывізія), Юрый Пяшкоў, Яўгеній Піліпенка (18-я гвардзейская брыгада). Без звестак прапаў 20-гадовы Ілля Максімаў.

Мы ў частку не вернемся: фрагмент інтэрв'ю Цімура Алеўскага з палоннымі кастрамскімі дэсантнікамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0