Камандзір добраахвотніцкага батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка паведаміў, што ў ходзе баёў пад Ілавайскім «катлом» яго байцам удалося ўзяць у палон 12 чалавек. 

«Раніцай ішлі перамовы з расійскім бокам аб тым, каб скарыстацца гуманітарным калідорам, пра які заявіў Уладзімір Пуцін. Аднак гэтая заява мела на ўвазе поўную здачу зброі з нашага боку і здачу ў палон», — распавёў Сяменчанка.

Паводле яго слоў, байцы «Данбаса» не прынялі гэтую прапанову, пасля чаго было вырашана прабівацца насустрач украінскім войскам. У ходзе бою, як сцвярджае Сяменчанка, ім удалося захапіць у палон 12 чалавек, якія змагаліся на баку сепаратыстаў.

Сяменчанка, які зараз знаходзіцца на лячэнні ў Днепрапятроўску, не мае інфармацыі, ці з'яўляюцца затрыманыя расійскімі вайскоўцамі. «Магу сказаць, што палонныя жывыя-здаровыя, іх жыццю нішто не пагражае», - растлумачыў ён.

Пры гэтым ён дадаў, што, па яго звестках, недалёка ад месца баёў сапраўды дыслакаваныя два палкі расійскіх ПДВ — у раёне пасёлка Куцейнікава і вёскі Старабешава.

Баі ля Ілавайска працягваюцца да гэтага часу. «Былі спробы дамовіцца, прайсці ў абмен на палонных», - сцвярджае Сяменчанка.

Прадстаўнікі «ДНР» заявілі, што пакуль не гатовыя каментаваць сітуацыю ў раёне Ілавайска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?