Стала вядома, як будзе выглядаць першая калекцыйная еўраманета Літвы. У абвешчаным Цэнтрабанкам конкурсе графічных праектаў на стварэнне першай калекцыйнай еўраманеты Літвы першае месца занялі працы Людаса Парульскіса. Іх ужо зацвердзіла праўленне Цэнтрабанка, паведамляе Delfi.lt

У першым квартале 2015 г. у абароце з'явіцца залатая манета вартасцю ў 50 еўра, яна будзе прысвечана чаканцы ВКЛ, гэта будзе першая калекцыйная еўраманета Цэнтрабанка Літвы.

Таксама зацверджаны вынікі конкурсу на стварэнне срэбнай манеты вартасцю ў 20 еўра, яна прысвечана 500-годдзю з дня нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага. Гэта манета таксама з'явіцца ў першым квартале наступнага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0