Тэрарысты паставілі ўкраінскім байцам ультыматум - здацца да 6 раніцы або ўсе будуць знішчаны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба батальёна «Данбас».

«Па стане на гэты момант байцы батальёна «Данбас» разам з батальёнам «Днепр» знаходзяцца ў акружэнні расійскімі войскамі, пры падтрымцы танкаў у Червонасельскіму, што ў 5-8 км ад в. Многаполле. З расейцамі пайшоў на перамовы камандзір першага ўзвода батальёна «Данбас». Ён узяты ў палон. Байцам пастаўлены ультыматум — здацца да 6 раніцы, інакш усе будуць знішчаныя.

Просім задзейнічаць усе магчымыя і немагчымыя спосабы выратаваць іх ад гібелі, паколькі «Данбас» не здаецца «, - гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?