Першы прэзідэнт СССР заклікаў Расію не ўмешвацца ва ўкраінскі канфлікт, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«Калі наша краіна ўмяшаецца, то такі пажар можа быць, што не патушым потым усім мірам. І правільна, што палітыкі трымаюць пазіцыю», - сказаў Гарбачоў.

«Трэба зрабіць усё, каб спыніць забіваць адзін аднаго, гэта ж адзін народ. Калі будуць закранутыя дзяржавы, маштабы пашырацца, і палезуць ўсе ўдзельнічаць там - мы можам выйсці на страшнае пабоішча ў Еўропе. Але гэтага нельга дапусціць», — падкрэсліў першы прэзідэнт СССР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?