Пасяджэнне кантактнай групы па Украіне пройдзе ў Мінску 1 верасня, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.Паводле яго слоў, месца, час правядзення сустрэчы, а таксама склад удзельнікаў пасяджэння будуць паведамлены дадаткова. 

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 26 жніўня ў Мінску на саміце ў фармаце Мытны саюз — Украіна — Еўрасаюз прапанаваў праводзіць рэгулярныя сустрэчы групы ў Мінску. 

Ініцыятыва аб рабоце па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне ў межах кантактнай групы была вылучана яшчэ ў лютым гэтага года, яе першае пасяджэнне адбылося ў Кіеве ў пачатку чэрвеня. 

Другое пасяджэнне кантактнай групы адбылося 31 ліпеня ў Мінску. У ім узялі ўдзел экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол РФ ва Украіне Міхаіл Зурабаў, афіцыйны прадстаўнік дзейнага старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі. 

Наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ адбылося 11 жніўня, на ім абмяркоўваліся лагістычныя аспекты дастаўкі гуманітарнай дапамогі на паўднёвы ўсход Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?