Старажытнаегіпецкую статую Сфінкса на плато Гіза пад Каірам закрылі на рэстаўрацыю. На працягу двух месяцаў яму трэба прайсці курс прафілактычных і тэхнічных работ.

Рамонтныя працы на аб'екце выконваюцца ўпершыню з 2006 года. Як паведаміў міністр помнікаў старажытнасці і культурнай спадчыны Мамдух ад-Дамаці, спецыялістам трэба правесці ачыстку тулава Сфінкса ад соляў, згубны ўплыў якіх пастаянна пагражае цэласнасці помніка, а таксама праверыць стан прадзіманай пустэльнымі вятрамі статуі ў цэлым, паколькі рэгулярнае ўздзеянне на помнік пясчынак можа негатыўна адбіцца на яго трываласці. Будуць таксама ўмацаваныя найбольш уразлівыя частцы міфічнай істоты — грудзі і шыя. Як і ў мінулыя рэстаўрацыі, на «балючыя месцы» Сфінкса будзе нанесены раствор нягашанай вапны, якая з цягам часу будзе толькі ўмацоўвацца, ператвараючыся, дзякуючы ўзаемадзеянню з вуглякіслым газам, які змяшчаецца ў паветры, у нерастваральны карбанат кальцыя.

Акрамя таго, дадаў міністр, неабходна праверыць і адрамантаваць сістэму асвятлення аб'екта. Рэстаўрацыя аднаго з самых старажытных помнікаў на Зямлі ажыццяўляецца, у сярэднім, кожныя 8-10 гадоў.

Гіганцкая статуя з целам льва і галавой чалавека сядзіць перад Вялікімі пірамідамі Гіза, гледзячы з Егіпта на Усход ўздоўж трыццатай паралелі. Яна высечана з вапняковага маналіту, які ўтварае скальную аснову плато Гізы, і мае памеры 72 метра ў даўжыню, 11,5 метра ў плячах і 20 метраў у вышыню. Афіцыйна лічыцца, што ўзрост «бацькі жаху» набліжаецца да 5 тыс гадоў, і адносіцца ён да IV дынастыі фараонаў. Аднак у тэкстах Старажытнага царства няма аніводнай згадкі пра яго, і многія навукоўцы лічаць, што Сфінкс значна старэйшы за самі піраміды. Да такой высновы даследчыкі прыйшлі пасля таго, як у 1988 годзе японскія даследчыкі з дапамогай рэхалакатараў паказалі, што апрацаваны камень скульптуры значна старэйшы за ўзрост блокаў пірамід. Акрамя таго, праведзеныя ў пачатку 90-х гадоў гідралагічныя даследаванні выявілі сляды эрозіі ад магутнага патоку вады ля асновы пастамента статуі, і брытанскія геафізікі ацанілі ўзрост эрозіі ў 10-12 тысячагоддзяў.

Больш за тое, электронная апаратура паказала наяўнасць пад левай лапай каменнай статуі вузкага тунэлю, які вядзе да піраміды Хефрэна. Ён пачынаецца на глыбіні двух метраў і сыходзіць нахільна ўніз. Далей прасачыць яго ход аказалася немагчыма з-за адсутнасці на дадзены момант неабходнага для такіх даследаванняў абсталявання. Паводле некаторых гіпотэз, у тэарэтычна існуючых падземных галерэях пад помнікам можа знаходзіцца бібліятэка, якая ўтрымлівае сапраўдныя веды аб светабудове і гісторыі ўзнікнення чалавецтва. Аднак сапраўднае прызначэнне міфічнай істоты навука растлумачыць пакуль не можа, а значыць, загадку Сфінкса яшчэ толькі трэба будзе раскрыць будучым пакаленням.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?