Птушыны грып выяўлены на дзьвюх фэрмах непадалёк ад Плоцку (каля 280 км ад беларускай мяжы)
Цяпер заражаную тэрыторыю кантралююць вэтэрынарныя службы і паліцыя. На думку санітарных службаў, у гандлёвую сетку магло трапіць мяса каля 2 тысяч інфіцыраваных індыкоў.
Польскія спецыялісты кажуць, што гаворка ідзе пра самы небяспечны вірус птушынага грыпу - Н5 H1, якім, верагодна, можа заразіцца і чалавек. Сусветныя СМІ паведамляюць, што тэрыторыя фермаў ачэплена паліцыяй.
Раней Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі забараніла ўвоз птушкі з усіх краін, дзе зарэгістраваныя выпадкі птушынага грыпу. Наша краіна застаецца адной зь нямногіх у Эўропе, дзе пакуль не зафіксавана ніводнага выпадку небясьпечнай хваробы.