Ва ўсіх сем'ях, дзе ёсць дзеці, год пачынаецца не з 1 студзеня, а з 1 верасня. Ізноў у школу, усё прыстасоўваецца да новага графіка. Тое самае і ў педагогаў.

Як бы ні было, а школа фармуе чалавека, грамадзяніна. Настаўнік — самая важная прафесія. Шкада, што так недаацэненая ў сённяшняй Беларусі.

А веды — галоўнае для чалавека. «Вучыся, нябожа, вучэнне паможа!» — мы ўсе ведаем гэтыя радкі Янкі Купалы. Але не шмат хто памятае іх працяг: «Вучыся, нябожа, вучэнне паможа! Змагацца з нядоляй, няволяй».
У добрую дарогу, дзеці, юнакі! Энергіі педагогам!

* * *

Першы ўрок сёлета будзе прысвечаны міру. «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны». Тэма актуальная праз падзеі ва Украіне, але не без кан'юнктурнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?