Уладзімір Парасюк, камандзір 4-й роты батальёна «Дняпро», вярнуўся з палону.

Ён трапіў у рукі расейцаў, калі быў паранены асколкам у галаву і кантужаны.

У палон яго ўзялі кадравыя вайскоўцы з Расіі. Расійскі дэсант ваюе ў Данбасе цэлымі злучэннямі з сярэдзіны жніўня.

Дэсантнікі вывезлі Парасюка ў Расію, дзе палонных дапытвалі афіцэры ГРУ. Але так і не зразумелі, хто ён. Потым славутага сотніка Майдана вярнулі ва Украіну і перадалі баевікам ДНР. А тыя таксама не разабраліся, якая рыба ім трапілася. І Парасюку ўдалося вырвацца.

У лютым менавіта Парасюк прарваўся на трыбуну Майдану і заклікаў не выконваць дамоўленасцяў з Януковічам. Гэта і стала пераломным момантам украінскай рэвалюцыі. У той жа час адхіленне Януковіча ад пасады дало Расіі прэтэкст для ўзброенага ўмяшання.

Цяпер Парасюк знаходзіцца ў шпіталі ў Днепрапятроўску. Можна сказаць, у дзвюх сарочках нарадзіўся чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?