«Адзіная Расея» на выбарах у Дзярждуму Расеі атрымала 63,2% голасоў выбаршчыкаў.

Такі вынік застаецца пасьля падліку 96% бюлетэняў.

У Камуністычнай партыі РФ — 11,7%.

На трэцім месцы па‑ранейшаму Лібэральна‑дэмаратычная партыя — 8,4%.

На чацьвёртым — «Справядлівая Расея» —8%.

Менавіта гэтыя чатыры партыі і праходзяць у парлямэнт.

Астатнія адстаюць ад іх зь вялікім адрывам. Пятае месца ў Аграрнай партыі — 2,4%. Далей ідзе «Яблоко» —1,6%. У СПС —1%. «Грамадзянская сіла» таксама атрымалал каля 1% галасоў. Рэшта партый не дацягнула да 1 адсотка.

Большая частка масквічоў, паводле апошніх зьвестак, прагаласавала за «Адзіную Расею» — 54%. На другім месцы расейскай сталіцы — КПРФ — каля 14%. Далей ідуць «Справядлівая Расея» — больш за 7,5% і ЛДПР — каля 7%.

Паводле «Эхо Москвы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0