Lenta.ru, rbc.ru і ria.ru атрымаюць позву з суда ў тым выпадку, калі суддзя прыме да разгляду пазоў Кірыла, які з пачатку гэтага года жыве ў Маскве. Справа тычыцца даўняга пытання: «Беларусь» vs «Белоруссия». Кірыл падкрэслівае, што ў яго пазове няма ні фінансавай выгады, ні нацыяналістычных інтарэсаў - «проста за правільную справу» ад грамадзяніна Беларусі.

Кірыл — прафесійны рыэлтар, які вучыцца ў аспірантуры аднаго з маскоўскіх ВНУ. Сам з Бабруйска. Працаваў па спецыяльнасці ў родным горадзе і ў Мінску.

«Не тое каб мяне вельмі моцна кранала праблема «Беларусь-Белоруссия», але трэба ж яе неяк вырашаць, - разважае Кірыл. - Я нічога не маю супраць звычайных расіянаў, якія ў гутарковай мовы называюць нашу краіну так, як прывыклі. Але афіцыйныя крыніцы павінны карыстацца афіцыйна зацверджанымі правіламі. Інакш гэта проста непісьменна».

— Чаму менавіта гэты, досыць кароткі спіс СМІ?

«Я зайшоў у топ-100 Rambler і проста ўзяў тры першыя радкі ў рэйтынгу «Навіны і СМІ», - тлумачыць Кірыл».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?