ria.ru

ria.ru

Ваеннага ўмяшання Расіі ў канфлікт на паўднёвым усходзе Украіне не будзе, Масква выступае за мірнае вырашэнне крызісу, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў падчас выступу ў МГІМО.

У адрас Масквы гучаць абвінавачванні ў падтрымцы сепаратыстаў у Данбасе. Масква адхіляе любыя абвінавачванні ў наяўнасці расійскіх вайскоўцаў на паўднёвым усходзе, а таксама ва ўзбройванні сепаратыстаў.

«Ваеннага ўмяшання не будзе, мы выступаем за выключна мірнае ўрэгуляванне гэтага цяжкага крызісу, гэтай трагедыі. Усё, што мы робім, нацэлена на тое, каб прасоўваць менавіта палітычныя падыходы», - сказаў Лаўроў.

На думку кіраўніка МЗС, сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу на Украіне ў Мінску павінна быць прысвечана спыненню агню.

«Я асабіста разлічваю, што перамовы будуць перш за ўсё прысвечаныя задачы ўзгаднення неадкладнага, без усялякіх умоваў спынення агню», - сказаў Лаўроў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?