Падчас візіту ў музей маманта імя Лазарава пры Паўночна-Усходнім федэральным універсітэце ў Якуцку прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зацікавіўся магчымасцю кланаваць старажытную жывёлу.

Пуціну прадэманстравалі тушу самкі малаляхаўскага маманта, у якой захаваліся мяккія тканіны і вадкая кроў.

«Значыць, гэта можна кланаваць?» — спытаў Пуцін. Супрацоўнікі музея патлумачылі, што праца ў гэтым кірунку сапраўды вядзецца са спецыялістамі з Паўднёвай Карэі.

У знойдзенага маманта ёсць цэлыя клеткі ДНК. Узор яго крыві зараз змясцілі ў крыасховішча з тэмпературай мінус 17 градусаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?