На працягу сутак украінскія сілавікі знішчылі 1 ўстаноўку БМ 21 «Град», 1 бронетранспарцёр, 1 баявую разведвальную дэсантную машыну, 1 КамАЗ і каля 80 баевікоў, паведамляе прэс-цэнтр АТА.

Працягваецца абарончы бой украінскіх дэсантнікаў з узмоцненым танкавым батальёнам Узброеных Сіл РФ па ўтрыманні аэрадрома Луганск.

Акрамя гэтага, працягваліся абстрэлы пазіцый нашых войскаў непадалёк населеных пунктаў Леніна, Перамога, Лутугіна, Беразіно, Енакіева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?