Літаратура1313

Віктар Марціновіч атрымаў прэмію Еўрапейскага навукова-фантастычнага таварыства

Беларускі часопіс «Космопорт» унеслі ў Залу славы еўрапейскай фантастыкі як найлепшы часопіс, а пісьменнік Віктар Марціновіч атрымаў заахвочвальную ўзнагароду.

36-ая канвенцыя Еўрапейскага навукова-фантастычнага таварыства прайшла ў канцы жніўня ў Дубліне.

Мы пагутарылі з пісьменнікам пра нечаканую ўзнагароду.

«Наша Ніва»: Віктар, што гэта ўвогуле за прэмія за навуковую фантастыку?

Віктар Марціновіч: Я пра гэта ведаю не болей, чым хто. Яе дае еўрапейская асацыяцыя навуковай фантастыкі, намінуюць нацыянальныя дэлегацыі, я, мабыць, некаму з нацыянальнай дэлегацыі спадабаўся. Пра грашовы складнік незразумела, мабыць свае $100 тыс. мне варта пачакаць яшчэ некалькі гадоў (смяецца).

«НН»: Наколькі нечаканай была для вас гэтая прэмія?

ВМ: Навіна пра Еўракон прыйшла так: тэлефонны званок з раніцы, глабальнае адчуванне, што нехта прыкалваецца. Нягледзячы на тое, што выраз «малады пісьменнік-фантаст Віктар Марціновіч» цешыць як па жанры, так і па веку, саму падзею лічу карыснай — у Беларусі шмат чытачоў, якія тупяць у русфант і нічога свайго не чытаюць. Для іх гэта нагода звярнуцца да творчасці суайчыннікаў, зразумець, што па кнігі, якія апісваюць іх жыццё, варта ісці не на oz.by, які кнігазбораўскімі творамі не гандлюе, а на prastora.by, напрыклад. Можа, дарэчы, гэта падштурхне і oz.by зацікавіцца, што там такое адбываецца ў прозе Беларусі.

Для калектыва часопіса «Космопорт» узнагарода таксама стала прыемнай нечаканасцю.

«Мы не паспелі зрабіць візы, каб трапіць на канвенцыю. Але там браў удзел адзін з украінскіх аўтараў, з якім мы супрацоўнічаем. І ён высунуў нас у намінацыі «Найлепшы часопіс», у якой мы і перамаглі, — распавёў Міхаіл Дзеравянка, галоўны рэдактар «Космопорта». — Мы нават саму ўзнагароду яшчэ не атрымалі. Але вельмі прыемна, канечне, асабліва ўлічваючы тое, што нашае выданне зусім маладое — часопіс быў створаны ў верасні мінулага года».

Еўрапейскае навукова-фантастычнае таварыства было заснавана на першым Еўрапейскім Канвенце навуковай фантастыкі ў Трыесце (Італія) ў 1972 годзе. Яно аб’ядноўвае як прафесійных літаратараў, так і звычайных аматараў жанра. У розны час узнагароды суполкі атрымлівалі такія мэтры, як Гары Гарысан, Станіслаў Лем, Йен Бэнкс.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае2

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон у Ватыкане паціснуў руку Зяленскаму, але не стаў ціснуць Трампу12

Новы трэнд у пластычнай хірургіі: жанчыны ўшываюць сабе ў грудзі «бія-бюстгальтары»7

У Магілёве высекуць ахоўную частку Пячэрскага лесапарку, каб пабудаваць царкву8

Дзеячы культуры наракаюць, што музыкант Пятро Клюеў пазычыў у іх грошы і не аддае месяцамі13

Кітайская армія заняла спрэчны рыф Сэндзі-Кей у Паўднёва-Кітайскім моры12

«Увесь дзень мы будзем абрынаць сайты». Абяцалі мегааперацыю, зрабілі банальную ддос-атаку7

Брат Вальфовіча стаў вайсковым камісарам Мінскай вобласці6

У Іспаніі знайшлі абломкі буйнога карабля часоў Сярэднявечча

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае2

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць