Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ) прапануе не адкладаць прэзідэнцкія выбары да наступнай восені, а правесці іх у сакавіку-красавіку 2015 года.

«Ліберальна-дэмакратычная партыя звяртаецца да прэзідэнта, Нацыянальнага сходу і Цэнтрвыбаркама з прапановай прызначыць прэзідэнцкія выбары на сакавік-красавік 2015 года», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы партыі. Гэта рашэнне было прынята 30 жніўня ў ходзе XVII пазачарговага з'езду ЛДПБ.

У партыі мяркуюць, што вясна-2015 — аптымальная дата для правядзення выбараў па многіх прычынах, «у гэты час удзел у выбарах прыме максімальная колькасць выбаршчыкаў».

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі мае намер правесці кангрэс, на якім будзе прадстаўлена праграма прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта ад ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча.

Нагадаем, чарговыя выбары прэзідэнта Беларусі павінны прайсці не пазней за 20 лістапада 2015 года. Дата іх правядзення павінна быць прызначаная не пазней за 20 жніўня 2015 г.

Папярэднія выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся ў снежні 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?