Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан не верыць у эфектыўнасць санкцый ЕС супраць Расіі. Ён заявіў, што канфлікт ва Украіне можна вырашыць «перамовамі ці узброеным супрацьстаяннем».

Такое меркаванне выказаў кіраўнік урада Венгрыі падчас саміту ў Брусэлі 30 жніўня.

Орбан таксама адзначыў, што санкцыі, якія ЕС вырашае ўвесці супраць Расіі, гэта не што іншае, як «самападман».

«На маю думку, палітыка санкцый не будзе эфектыўнай, гэта самападман, і нічога добрага гэта не прынясе», - заявіў Орбан.

Прэм'ер Венгрыі таксама сумняваецца, што ваенны канфлікт ва Украіне можна вырашыць шляхам увядзення санкцый супраць Расіі. Орбан адзначыў, што развязка магчымая толькі праз «перамовы або ўзброенае супрацьстаянне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?