З нагоды Дня Ведаў 1 верасня і пачатку новага навучальнага года Партыя БНФ ладзіць раздачу сшыткаў з беларускім арнаментам і нацыянальнай сімволікай.

Ад сёння на сядзібе БНФ у Мінску (вул. Чарнышэўскага, 3) можна бясплатна атрымаць сшыткі (у шырокую лінейку або ў звычайную клетку, цвёрдая вокладка, 12 аркушоў), паведамляе прэс-служба партыі

і дадае, што колькасць сшыткаў для распаўсюду абмежаваная!

Акцыя працягнецца да вычарпання колькасці сшыткаў.

Офіс Партыі БНФ адчынены з 10 да 20 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля − выходныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0