Сайт Камітэта дзяржбяспекі Беларусі 1 верасня змяніў дызайн. Старую версію сайта КДБ распрацоўвала дызайн-студыя Astronim *, распрацоўшчык новай версіі не называецца.

Пры ўваходзе на сайт http://kgb.by/ карыстальнік аўтаматычна накіроўваецца на расійскамоўную версію старонкі, існуюць таксама беларуская і англійская версіі (апошняя складаецца з адной старонкі з агульнай інфармацыяй і кантактамі). Таксама даступная версія для смартфонаў і адаптаваны дызайн для людзей са слабым зрокам.

Цэнтральнае месца на галоўнай старонцы займае інфармацыя пра Камітэт. На бачным месцы ў «шапцы» сайта тэлефон даверу (8-017 219-92-99), спасылкі на кароткую інфармацыю пра кіраўніцтва, паведамленні прэс-службы, інфармацыю пра атрыманне звестак з цэнтральнага архіва і радок пошуку. У бакавым меню — падрабязная інфармацыя пра КДБ, раздзелы «Контртэрарыстычная дзейнасць», «КДБ і прэса», «Заканадаўства», «Звароты грамадзян і юрыдычных асобаў», «Даведачная інфармацыя», а таксама інфармацыя аб прыёме грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?