Асабістыя рэчы палоннага ўкраінскага салдата, ria.ru

Асабістыя рэчы палоннага ўкраінскага салдата, ria.ru

У Данецкай вобласці пасля апошніх баёў узята ў палон 680 ўкраінскіх вайскоўцаў, з іх 80% — з-пад Ілавайска.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў генерал-палкоўнік запасу, кіраўнік ГА «Афіцэрскі корпус», кіраўнік Цэнтра абмену палонных Уладзімір Рубан.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што інфармацыя аб колькасці ўкраінцаў, узятых у палон каля Ілавайска, закрыта. «Таму я не магу яе абмяркоўваць. Пакуль не скончылася аперацыя, пакуль не забралі палонных», — сказаў Рубан.

«Аб палонных — гэта таксама катастрофа. Тое, як вядуцца баявыя дзеянні, то такое ўражанне, што войска рыхтуюць для здачы ў палон», - адзначыў Рубан.

Ён падкрэсліў, што ўжо ёсць праблема з харчаваннем палонных. Паводле яго слоў, Днепрапятроўская вобласць рыхтуе гуманітарны цягнік з прадуктамі, каб карміць украінскіх палонных у Данецку. Рубан падкрэсліў, што «прыкладна такая ж сітуацыя і ў Луганску». Акрамя таго, ён заявіў, што на ўсходзе Украіны «няма нармальных паставак харчавання, не падрыхтаваная інфраструктура да зімы».

«Зусім сумная сітуацыя ў Луганску», - дадаў Рубан.

Паводле яго слоў, «насоўваецца вялікая гуманітарная катастрофа» для мірных грамадзян, якія пражываюць у Данецкай і Луганскай абласцях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?