Віцэ-прэм'ер ДНР Андрэй Пургін у Мінску, БелТА.

Віцэ-прэм'ер ДНР Андрэй Пургін у Мінску, БелТА.

Самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі на перамовах у Мінску заклікалі Кіеў прызнаць іх асаблівы статус і ў абмен на выкананне іх патрабаванняў абяцаюць прыкласці максімум высілак для захавання адзінай прасторы Украіны.

Прадстаўнікі Данецкай і Луганскай народных рэспублік у панядзелак абнародавалі перамоўную пазіцыю дзвюх «рэспублік» перад сустрэчай кантактнай групы па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу ў Мінску.

«Раўнапраўныя перамовы з'яўляюцца адзіным прымальным для народных рэспублік спосабам вырашэння канфлікту і аднаўлення міру… Прэзідэнт, урад і Вярхоўная рада Украіны павінны прыняць у адпаведнасці з духам і літарай Жэнеўскіх дамоўленасцей заканадаўчыя акты, якія гарантуюць … прызнанне Украінай асаблівага статусу тэрыторый, якія кантралююцца народнымі рэспублікамі», — гаворыцца ў дакуменце.

«У выпадку прыняцця вышэйзгаданых заканадаўчых гарантый пры паручыцельстве ЕС і Расіі народныя рэспублікі са свайго боку гарантуюць, што прыкладуць максімум намаганняў для падтрымання міру, захавання адзінай эканамічнай, культурнай да палітычнай прасторы Украіны і ўсёй прасторы Руска-Украінскай цывілізацыі. У выпадку спынення братазабойчай вайны і ў мэтах выканання ўзятых на сябе ў ходзе перамоваў абавязацельстваў народныя рэспублікі будуць пацвярджаць гэтыя гарантыі шляхам прыняцця неабходных для выканання ўзятых абавязацельстваў законаў, актаў і дэкларацый», — заяўляе кіраўніцтва самаабвешчаных рэспублік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?