Канцлер Германіі Ангела Меркель выступіла з падтрымкай ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць Расіі.
Пра гэта канцлер сказала журналістам у Берліне.
Паводле яе слоў, Еўрасаюз «не можа прыняць паводзіны Расіі». «Я ўжо казала, што санкцыі могуць негатыўна паўплываць, у тым ліку і на нямецкія кампаніі», — сказала яна.
Але нягледзячы на гэта, Ангела Меркель падкрэсліла: «Я лічу, што неабходна падрыхтаваць такія санкцыі. Праблемы, якія могуць паўстаць у сувязі з гэтым, несупастаўныя з праблемамі, якія могуць паўстаць, калі мы нічога не будзем рабіць».
Раней у Еўракамісіі паведамілі, што працуюць над праектам узмацнення санкцый супраць Расіі, які павінен быць гатовы праз тыдзень. Акрамя гэтага, Ангела Меркель падкрэсліла, што «ваеннага рашэння канфлікту не будзе, я пра гэта гаварыла з самага пачатку і я ў гэтым перакананая. Гэта таксама пазіцыя іншых краін-членаў ЕС».