Актывіст кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле абвінавачання ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (артыкул 23.4 КоАП).

Такое рашэнне 1 верасня вынес суд Савецкага раёна Мінска, паведаміла праваабаронца Юлія Сцяпанава на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». 

Вінярскі быў затрыманы 29 жніўня на вуліцы Багдановіча па дарозе ва ўрочышча Курапаты, дзе праходзіла штомесячная талака, і быў дастаўлены ва УУС Савецкага раёна. 

За некалькі дзён да затрымання Вінярскага выклікалі ў РАУС, дзе прапанавалі падпісаць паперу аб папярэджанні ў недапушчальнасці экстрэмісцкай дзейнасці, аднак актывіст адмовіўся гэта зрабіць. 

Як паведаміла Сцяпанава, у ЦІП супрацоўнікі міліцыі пагражалі Вінярскаму фізічнай расправай, а ў суд актывіста асабіста суправаджаў намеснік начальніка Савецкага РУУС. 

Падчас свайго апошняга арышту, які Вінярскі адбываў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі, актывіст трымаў сухую галадоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?