Камандзір добраахвотніцкага батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка зняў балаклаву, якая закрывала яго твар падчас публічных выступаў апошнія некалькі месяцаў.

У Днепрапятроўскай абласной бальніцы імя Мечнікава, дзе лечаць камбата «Данбаса», пабывалі прэм'ер Арсень Яцанюк і кіраўнік МУС Арсен Авакаў.

Яцанюк ад імя прэзідэнта Украіны ўручыў Сяменчанку Ордэн Багдана Хмяльніцкага 3-й ступені.

«Калі мы выстаім, калі мы захаваем самакантроль, то мы пераможам. Я ў гэтым нават не сумняюся», - на гэтых словах Сяменчанка зняў балаклаву, якая хавала яго твар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?