Па ініцыятыве сакратара Франка-беларускага дзелавога клуба Івона Важэля 30—31 жніўня адбылася рабочая паездка пасла Беларусі ў Парыжы Паўла Латушкі ў французскі рэгіён Бургундыя. 

Паводле звестак пасольства, праведзены перамовы з прадстаўнікамі французскіх кампаній па рэалізацыі шэрагу эканамічных і культурных праектаў. 

У прыватнасці, з прадстаўніком кампаніі HBI Groupe адбыліся перамовы аб магчымасці арганізацыі паставак велікагрузных самазвалаў БелАЗ, у тым ліку на афрыканскі рынак; з кампаніяй Robin Wood invest абмяркоўвалася пытанне аб павелічэнні экспарту беларускіх драўляных дамоў у рамках падпісанага кампаніяй у маі дылерскага пагаднення з філіялам «Домабудаванне» завода газетнай паперы. У адпаведнасці з запытам канцэрна «Беллегпрам» праведзены таксама перамовы аб прапрацоўцы патэнцыяльных пастаўшчыкоў гарбарнай сыравіны для беларускіх прадпрыемстваў. 

У рамках узаемадзеяння пасольства з Франка-беларускім дзелавым клубам абмеркаваны арганізацыйныя пытанні правядзення ў Мінску ў кастрычніку канферэнцыі «Будучыня рынку малочных тавараў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?