У мэтах умацавання бяспекі Латвіі ва ўмовах расійскай агрэсіі ва Украіне абмяркоўваецца не будаўніцтва новых ваенных баз, а развіццё існуючай інфраструктуры. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю LTV камандуючы Нацыянальнымі ўзброенымі сіламі Латвіі Райманд Граўбе.

Латвія — краіна НАТО, дзе ўжо ёсць ваенныя базы альянсу. Гаворка ідзе аб развіцці інфраструктуры, каб Латвія магла больш паспяхова размяшчаць сілы саюзнікаў. 

Па словах Граўбе, стратэгі НАТО рэагуюць на падзеі хутка і адэкватна, што можна сказаць і пра змены ў абаронным плане Латвіі. Латвія вельмі пільна сочыць за тым, што адбываецца ва ўсходніх межаў НАТО.

Цяпер у Латвіі маецца пяць ваенных баз.

Мінабароны не каментуе таксама інфармацыю нямецкага выдання Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung аб размяшчэнні пяці новых баз НАТО ва Усходняй Еўропе, у тым ліку Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0