На тэрыторыі Украіны, паводле папярэдніх ацэнак, знаходзіцца каля 10-15 тысяч расійскіх вайскоўцаў, улічваючы баевікоў сепаратыстаў.

Пра гэта заявіў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка ў эфіры тэлеканала ICTV.

Лысенка сказаў, што не можа назваць канкрэтную лічбу, «бо кожныя суткі на нашу тэрыторыю прыбываюць расійскія войскі».

«У Луганску яны нават не хаваюць сваіх шаўронаў, прыналежнасць да УС РФ, арганізуюць калідоры, праз якія праходзяць калоны з тэхнікай, «жывой сілай», боепрыпасамі», - падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?