Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун звярнуў увагу ўладаў Захаду на тое, што ваеннага вырашэння крызісу ва Украіне не існуе, перадае агенцтва Франс Прэс.

Перасцярога генеральнага сакратара ААН паследавала следам за заявай генеральнага сакратара НАТО Андэрса Фог Расмусэна наконт стварэння перадавых аператыўных баз альянсу на ўсходзе. Раней Расмусэн зноў нагадаў, што НАТО мае намер стварыць ўнутры Сіл рэагавання альянсу групу узмоцненай боегатоўнасці колькасцю ў некалькі тысяч чалавек. Ён таксама адзначыў, што для гэтага будзе неабходна стварэнне адпаведнай інфраструктуры.

«Важна, каб яны разумелі, што ваеннага рашэння ў гэтай сітуацыі няма. Для палітычнага рашэння патрэбен палітычны дыялог, гэта больш рацыянальны шлях», - заявіў Пан Гі Мун.

Генеральны сакратар ААН таксама заявіў, што занепакоены падзеямі ва Украіне і хацеў бы пазбегнуць далейшага пагаршэння крызісу, які «развіваецца ў вельмі хаатычнай і небяспечнай сітуацыі».

«Гэта мае рэгіянальныя і нават глабальныя наступствы. Менавіта таму я звяртаюся да ўкраінскіх і расійскіх уладаў з прапановай сесці разам і вырашыць гэтае пытанне мірным шляхам з дапамогай дыялогу», - сказаў ён журналістам у час візіту ў Новую Зеландыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?