ria.ru

ria.ru

Прадстаўнік данецкіх баевікоў Дзмітрый Гаў мяркуе, што найбольшую пагрозу для прадстаўнікоў самаабвешчаных «народных рэспублік» нясе губернатар Днепрапятроўскай вобласці Ігар Каламойскі.

Пра гэта ён сказаў «Рускай службе навінаў».

«З майго пункту гледжання, міністр абароны [Валерый Геляцей] там, [кіраўнік МУС Арсен] Авакаў пагрозы нам не нясуць, яны ўсяго толькі пешкі ў вялікай гульні. Каламойскі ўяўляе небяспеку, бо ў яго велізарны капітал, ён закупляе зброю, забяспечвае ёй свае батальёны. Украінская ўлада не можа ніяк уплываць на яго, ад яго самая вялікая пагроза», — мяркуе Гаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?