Праз канфлікт на ўсходзе Украіны каля чвэрці мільёна чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы, паведамляе ўпраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.

Паводле звестак арганізацыі, за апошнія тры тыдні колькасць бежанцаў узрасла амаль утрая і складае каля 260 тысяч чалавек.

У ААН адзначаюць, што гэтая лічба можа быць значна больш. Многія пераязджаюць да сваякоў ці сяброў і не рэгіструюцца на новым месцы жыхарства.

«Улічваючы працяглыя баі ў Данецку, Луганску і на поўдні Данецкай вобласці, мы асцерагаемся, што колькасць бежанцаў будзе расці», - заявіў кіраўнік еўрапейскага бюро кіравання Вінсэнт Каштэль.

5 жніўня ААН паведамляла пра 117 тыс. перасяленцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?