Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў пра неабходнасць пераканаць «партыю вайны» ў Кіеве і падкрэсліў, што гэта пад сілу толькі ЗША.

Такое меркаванне кіраўнік МЗС выказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Маскве.

«Цяпер самая галоўная задача — неабходнасць угаварыць «партыю вайны» ў Кіеве, і зрабіць гэта рэальна могуць, па вялікім рахунку, толькі ЗША. Вашынгтон мае прамы ўплыў на ўкраінскіх сілавікоў, і фактаў там нямала», — адзначыў ён.

Паводле слоў Лаўрова, уплыў і магчымасці для ЗША неабходна выкарыстоўваць для таго, каб спробы вырашыць сітуацыю ваенным шляхам перайшлі да палітычнага працэсу. У сувязі з гэтым кіраўнік расійскага дыпведамства выказаў надзею, што візіт прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ў ЗША дазволіць амерыканскаму кіраўніцтву растлумачыць сваю пазіцыю з нагоды «зацікаўленасці альбо незацікаўленасці ў палітычным урэгуляванні ва Украіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?